Дэпутаты не змаглі патлумачыць, чаму адмянілі льготы былым вязням канцлагераў
Год таму ў Беларусі заставалася 55 з паловай тысяч былых вязняў канцлагераў. Сёння гэтая лічба яшчэ меншая. Многія з іх увогуле не карыстаюцца льготамі — жывуць у вёсках, нікуды не ездзяць (нават у лякарні).
Еўрарадыё паспрабавала адшукаць адказ на пытанне, якая карысць дзяржаве адмяняць гэтым людзям ільготы, калі яна такім чынам не выйграе шмат? І навошта забіраць ільготы ў тых нешматлікіх былых вязняў, якім гэтыя льготы патрэбныя?
Якой жа логікай кіраваліся дэпутаты, прымаўшы праект закону, у якім удзельнікам вайны льготы пакінулі, а былым вязням адмянілі?
Валерый Лектараў, член камісіі па працы і сацыяльнай абароне, напрыклад, лічыць змены, якія адбыліся датычна былых вязняў, лагічнымі:
“Я ведаю вязня, які нават не ведае, у якім лагеры быў. А ён атрымаў і датацыі пэўныя, і ўсё астатняе…Калі ў чалавека не будзе хапаць па пражытковым мінімуме, як сёння - 60% бюджэту пражытковага мінімуму, ці нешта іншае, то будзе градацыя і рэальная дапамога ў выглядзе грошай”.
Астатнія дэпутаты наўпрост адмаўляліся каментаваць рашэнне адмяняць грошы, нягледзячы на тое, што галасавалі за прыняцце законапраекта.
Некаторыя дэпутаты, магчыма, увогуле ўпершыню ад Еўрарадыё даведаліся, што былых вязняў канцлагераў пазбавілі льготаў.
Складваецца ўражанне, што Палата прадстаўнікоў нічога сама не вырашала.
Добра, ільготы студэнтам не патрэбныя, у Эўропе гэтага няма, а мы ж эўрапейская краіна. Але што зрабілі былыя вязні канцлягераў? Ня так шмат іх засталося. Чаму тады ўдзельнікам вайны іх пакінулі? Нелягічна неяк. Ці гэта таму, што яны атрымліваюць кампенсацыю з Германіі. А там неблагія грошы атрымліваюцца. Напрыклад, маё навучанне на платным ва універсітэце стала магчымым дзякуючы маёй бабулі=) Напэўна, яны там, ва ўладзе, вырашылі, што грошы і так ёсць у гэтай катэгорыі ільготнікаў?